Даўжыня трубы, якая злучыць польскае і дацкае ўзьбярэжжы, складае 275 кілямэтраў. Запуск Baltic Pipe (Балтыйскай трубы) заплянаваны на наступны год, паведамляе Польскае радыё.
Baltic Pipe дасьць магчымасьць перасылаць газ з Нарвэгіі на дацкі і польскі рынкі, а таксама для спажыўцоў у суседніх краінах. У Польшчу па ім штогод мае трапляць 10 мільярдаў кубамэтраў прыроднага газу. Адначасова ён дасьць магчымасьць перасылаць газ з Польшчы ў Данію — 3 мільярды кубамэтраў штогод. Праект рэалізуецца польскім апэратарам GAZ-System і дацкім Energinet.
Польшча разьлічвае, што Baltic Pipe стане адным з галоўных элемэнтаў энэргетычнай бясьпекі краіны.