Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Санкцыі ЗША адносна дзяржаўнага доўгу Расеі набылі моц


Фінансавым арганізацыям ЗША забаронена ўдзельнічаць у разьмяшчэньні на першасным рынку рублёвых або нерублёвых аблігацыяў, выпушчаных пасьля панядзелка 14 чэрвеня, Банкам Расеі, расейскім Фондам нацыянальнага дабрабыту альбо Міністэрствам фінансаў РФ.

Акрамя таго, гэтым ведамствам забаронена даваць пазыкі ў якой-небудзь валюце.

Пра гэта паведамляе DW.

Набыцьцё амэрыканскімі абмежавальнымі мерамі моцы адбылося за два дні да сустрэчы ў Жэнэве прэзыдэнтаў ЗША і РФ Джо Байдэна і Ўладзіміра Пуціна. Адносіны Расеі і шэрагу заходніх дзяржаваў, уключаючы Злучаныя Штаты, у апошнія тыдні абвастрыліся.

Прэзыдэнт Байдэн падпісаў указ пра новыя санкцыі ў дачыненьні да дзярждоўгу РФ у сярэдзіне красавіка. Вашынгтон назваў іх зьяўленьне «рашучым адказам» на «шкодніцкія дзеяньні Расеі за мяжой». Да гэтага ў дачыненьні да сувэрэннага доўгу РФ дзейнічала адзінае абмежаваньне — інвэстары са Злучаных Штатаў са жніўня 2019 году не маглі ўдзельнічаць у першасным разьмяшчэньні сувэрэнных эўрааблігацыяў.

Зараз забарона распаўсюджаная на куплю на першасным рынку любых аблігацыяў кіроўных фінансавых інстытутаў РФ, а таксама на іх крэдытаваньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG