Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску працягваюць павялічваць колькасьць камэр відэаназіраньня


Камэра відэаназіраньня ў Менску. Архіўнае фота
Камэра відэаназіраньня ў Менску. Архіўнае фота

У сакавіку міністар унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў заяўляў, што ў краіне ўжо працуюць прыблізна 60 тысяч «разумных» камэр відэаназіраньня.

Намесьнік начальніка ўпраўленьня дзяржаўнай аўтаінспэкцыі Менску Дзяніс Лівановіч паведаміў, што ў Менску да канца году павялічыцца колькасьць «разумных» відэакамэр.

«Расшырэньне рэспубліканскай сыстэмы маніторынгу грамадзкай бясьпекі, увесь функцыянал, які ў яе закладваецца, у першую чаргу нацэлены на дарожную бясьпеку, а не на колькасьць выяўленых правапарушэньняў. Каб заўчасна папярэджваць усе факты грубых адміністрацыйных правапарушэньняў, ДТЗ у тым ліку. Даваць прававую ацэнку дзеяньням усім удзельнікам здарэньня», — сказаў Дзяніс Лівановіч.

Як паведамілі ў ДАІ, новыя камэры змогуць вызначаць праезд на чырвонае сьвятло, няпропуск пешаходаў, непрышпілены рамень, няправільную паркоўку і іншыя правапарушэньні. Цяпер гэтыя камэры праходзяць тэставаньне на магчымасьць выкарыстаньня гэтых функцый.

Сёлета ў сакавіку міністар унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў заяўляў, што ў краіне ўжо працуюць прыблізна 60 тысяч «разумных» камэр відэаназіраньня.

У 2023 годзе ў Менску былі ўсталяваныя больш за 6 тысяч камэраў відэаназіраньня, і але плянавалі стварыць умовы для разьвіцьця сеткі да 30 тысяч. Тады ж зьявілася інфармацыя, што Дэпартамэнт фінансаў і тылу Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі закупляе сыстэмы відэаназіраньня, відэакамэры і іншае абсталяваньне на суму 912 200 беларускіх рублёў.

Пасьля выбараў 2020 году сілавікі ў Беларусі актыўна выкарыстоўваюць плятформу для распазнаваньня асобаў KIPOD, каб шукаць удзельнікаў пратэстаў. Пад сыстэму падключаныя тысячы камэраў відэаназіраньня па ўсёй краіне. Гэтыя камэры адыгралі важную ролю ў арыштах сотняў пратэстоўцаў і апанэнтаў улады.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG