Гэтую дзяўчыну (рэдакцыя ведае яе імя) затрымалі 28 студзеня 2021 году. Разам зь сяброўкамі яна зьбіралася далучыцца да лякальнага маршу ў адным зь менскіх двароў.
Пяць з 15 сутак адміністрацыйнага арышту яна правяла ў менскай турме на завулку Акрэсьціна. У камэры, паводле яе, стаяў мароз: «Да мінус 15 было дакладна». У выніку пасьля прыступу нясьцерпнага болю дзяўчыну шпіталізавалі, а пасьля выдалілі яечнік. Прычына — пераахалоджваньне, бо яна спала на ледзяной падлозе.