Гэта ўжо пяты крымінальны артыкул абвінавачаньня. Апроч таго, Францкевіча абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў, удзеле ў іх, падрыхтоўцы людзей да беспарадкаў, а таксама ўдзеле ў злачыннай арганізацыі.
Аляксандра Францкевіча арыштавалі 13 жніўня 2020 году ў Менску падчас мірнай акцыі пратэсту. У чэрвені 2019-га яго дэпартавалі з Украіны ў Беларусь.
У траўні 2011-га Францкевіч атрымаў 3 гады калёніі за кактэйль Молатава, кінуты ў будынак расейскай амбасады ў 2010 годзе. Тады ён не прызнаў віну, адмовіўся пісаць прашэньне аб памілаваньні і адбыў тэрмін цалкам, нагадвае «Наша Ніва».