Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская прыбыла ў Гаагу на перамовы з урадам Нідэрляндаў і кансультацыі зь юрыстамі


Сьвятлана Ціханоўская 27 траўня ў Вільні
Сьвятлана Ціханоўская 27 траўня ў Вільні

Ціханоўская правядзе кансультацыі зь юрыстамі ў справе міжнароднага расьсьледавання аб Беларусі і папярэдняй праверкі Міжнароднага крымінальнага суду (які таксама называюць Гаагскім трыбуналам). 

Сьвятлана Ціханоўская прыбыла ў Гаагу, дзе сустракаецца з прэм’ерам ураду Нідэрляндаў, кіраўніком МЗС, беларускай дыяспарай, паведаміў яе міжнародны дарадца Францішак Вячорка:

«Ціханоўская правядзе кансультацыі зь юрыстамі ў справе міжнароднага расьсьледавання па Беларусі і папярэдняй праверкі Міжнароднага крымінальнага суду (які таксама называюць Гаагскім трыбуналам)».

Учора Ціханоўская заклікала адкрыць наземныя межы, увесьці санкцыі супраць беларускага рэжыму і папярэдзіць Расею аб наступствах саюзу з Лукашэнкам.

На адмысловым брыфінгу ў Вільні Сьвятлана Ціханоўская выказала разуменьне, чаму эўрапейскія краіны спыняюць палёты над Беларусьсю і закрываюць паветраную прастору для манапаліста «Белавія» — гэта тычыцца бясьпекі жыхароў Эўразьвязу. Але пры гэтым заявіла, што мусяць адкрыцца наземныя межы для свабоднага перасоўваньня грамадзян Беларусі.

«Нельга дазволіць рэжыму ператварыць краіну ў турму на 9,5 мільёна чалавек», — сказала яна.

Сьвятлана Ціханоўская таксама настойвае на пачатку міжнароднага расьсьледаваньня аб захопе борту авіякампаніі Ryanair у прыватнасьці і злачынствах Лукашэнкі ў цэлым. «Спэцапэрацыя» для нэўтралізацыі Рамана Пратасевіча — беспрэцэдэнтны выпадак у найноўшай гісторыі, адзначыла яна.

Дэмакратычная лідэрка заклікала адмовіць Лукашэнку ў любой фінансавай падтрымцы, увесьці санкцыі і даць зразумець Расеі ды іншым саюзьнікам афіцыйнага Менску, што ў постлукашэнкаўскую эпоху ўсе ўгоды зь нелегітымнай уладай будуць перагледжаныя ці ануляваныя.

Яна ўдзячная, што генпракурор Нямеччыны ўзяў пад асабісты кантроль «разгул гвалту ў Беларусі», але тое самае мусяць зрабіць і іншыя дзяржавы.

Сьвятлана Ціханоўская таксама паведаміла, што 28 траўня будзе мець сустрэчу ў сымбалічным месцы — яна выправіцца ў Гаагу на перамовы з прэм’ер-міністрам Нідэрляндаў Маркам Рутэ. Менавіта ў гэтым горадзе месьцяцца буйныя прававыя органы: Міжнародны суд ААН, Міжнародны крымінальны суд ды іншыя юрыдычныя інстанцыі.

Да гадавіны затрыманьня блогера Сяргея Ціханоўскага ягоная жонка, экс-кандыдатка на прэзыдэнцкіх выбарах Сьвятлана Ціханоўская заклікала да глябальнага пікету салідарнасьці зь Беларусьсю.

«Летась 29 траўня я ў жывым эфіры ўбачыла, як на пікеце ў Горадні затрымліваюць майго мужа Сяргея Ціханоўскага. Мінуў год, і напярэдадні 29 траўня я хачу зьвярнуцца да кожнага, хто глядзіць гэтае відэа, як да самой сабе. Лічыце гэта ўнутраным маналёгам, які вядзе кожны з нас», — падкрэсьліваецца ў відэазвароце.

Яна заклікала міжнародную супольнасьць падтрымаць 29 траўня беларусаў і правесьці глябальны пікет салідарнасьці зь Беларусьсю. Але галоўнае, каб самі беларусы падтрымалі адзін аднаго, кажа яна.

Ціханоўская заклікала:

  • Падтрымаць родны горад ці вёску, расказаць пра яго ў сацсетках і «Пражэктары рэгіёнаў»
  • Аплаціць перадачы палітвязьням у фондзе «Страна для жизни»
  • Падтрымаць сем’і вязьняў у фондзе BySol
  • Сабраць паплечнікаў і арганізаваць акцыю падтрымкі
  • Напісаць ліст тым, каму цяпер немагчыма датэлефанавацца
  • Падтрымаць Сяргея Ціханоўскага ў акцыі «Дзе вашы тапкі, беларусы?»
  • Насіць белую вопратку ў падтрымку акцыі #ЦветПротивТьмы
  • Друкаваць плякаты, маляваць графіці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG