Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэакцыя NATO на прымусову пасадку самалёта Ryanair у Менску: «Сур'ёзны і небясьпечны інцыдэнт»


Дагляд багажу рэйсу Ryanair Boeing 737-8AS, які прызямліўся Менскім нацыянальным аэрапорце з падазрэннем на мінаваньне.
Дагляд багажу рэйсу Ryanair Boeing 737-8AS, які прызямліўся Менскім нацыянальным аэрапорце з падазрэннем на мінаваньне.

У NATO пеаркананыя, што прымусовая пасадка рэйса Ryanair у Менску зьяўляецца «сур’ёзным і небясьпечным інцыдэнтам», заявіўшы, што патрабуе міжнароднага расьсьледаваньня.

«Беларускія ўлады павінны забясьпечыць бясьпечнае вяртаньне экіпажу і ўсіх пасажыраў у Вільню», — сказаў прэс-сакратар NATO, якога цытуе Reuters..

«Мы ўважліва адсочваем прымусовую пасадку ў Беларусі самалёта Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільню, і паведамленьні пра затрыманьне апазыцыйнага дзеяча Рамана Пратасевіча», — дадаў прэс-сакратар NATO.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG