8 траўня ў гандлёвым цэнтры «Экспабел» адкрыецца пункт вакцынацыі. Прышчапляць будуць усіх ахвотных, паведаміў Tut.by.
Бясплатна прышчапляць будуць людзей без хранічных хваробаў і супрацьпаказаньняў. Перад вакцынацыяй лекар зробіць агляд. З сабой трэба мець пашпарт.
«Спачатку рэгістрацыя, потым агляд лекарам-спэцыялістам з вымярэньнем тэмпэратуры цела, зборам эпідэміялягічнага анамнэзу, вымярэньнем сатурацыі, аглядам зеву, на падставе якіх лекар вызначыць адсутнасьць ці наяўнасьць супрацьпаказаньняў да вакцынацыі.
Пасьля ўвядзеньня прэпарату і назіраньня цягам 30 хвілінаў, калі лекар цэнтра пераканаўся, што стан прышчэпленага задавальняльны, выдаецца даведка аб праходжаньні першага этапу вакцынацыі. Ня менш як праз 21 дзень яму зноў трэба будзе прыйсьці на прышчэпку кампанэнта 2», — расказаў дырэктар гандлёвага цэнтру Андрэй Гоман.
Час працы — з 10 да 21 гадзіны.
Пасьля адкрыцьця пункту вакцынацыі ўтварылася чарга з больш як 100 чалавек, паведаміў Tut.by.