Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Індыя паставіла новы рэкорд па колькасьці выпадкаў COVID-19


Шпіталь у Дэлі
Шпіталь у Дэлі

Індыя 6 траўня паставіла новы рэкорд па колькасьці выяўленых выпадкаў каранавірусу — больш за 414 тысяч. Усяго за час пандэміі ў краіне захварэлі больш за 21 з паловай мільён жыхароў. Колькасьць памерлых набліжаецца да 235 тысячаў.

Відавочцы працягваюць паведамляць пра недахоп месцаў у клініках і дэфіцыт кіслароду для хворых.

На фоне ўспышкі COVID-19 мэдычная супольнасьць, апазыцыя і ўладальнікі бізнэсу заклікаюць урад увесьці строгую ізаляцыю, нягледзячы на эканамічныя страты, якія гэта выкліча.

Шмат якія краіны сьвету, у тым ліку ЗША і Расея, накіравалі Індыі дапамогу для барацьбы з крызісам, але мясцовыя ўлады пакуль ня ў стане апэратыўна арганізаваць прыём і разьмеркаваньне грузаў. Мэдыкамэнты і абсталяваньне прастойваюць у аэрапортах, паведамляе тэлеканал CNN.

Чакаецца, што пры цяперашніх тэмпах распаўсюджваньня хваробы да сярэдзіны чэрвеня Індыя можа апярэдзіць ЗША і выйсьці на першае месца ў сьвеце па колькасьці тых, хто захварэў на каранавірус.

У сьвеце ад пачатку пандэміі каранавірусу выяўлена амаль 157 млн выпадкаў COVID-19. Памерлі больш за тры мільёны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG