«Мы ня зможам па-сапраўднаму перамагчы пандэмію да таго часу, пакуль людзі па ўсім сьвеце не атрымаюць роўны доступ да вакцыны. Нельга ўявіць больш цудоўнага спосабу адсьвяткаваць дзень нараджэньня нашага сына. Прапануем вам зрабіць усё, што ў вашых сілах, каб дапамагчы атрымаць прышчэпку тым, хто пражывае ў самых неспрыяльных кутках сьвету. Нават невялікі ўнёсак дапаможа зьмяніць сытуацыю », — гаворыцца на сайце дабрачыннага фонду Archwell, які належыць герцагу і герцагіні Сасекскіх.
Аўтары ініцыятывы прапаноўваюць усім неабыякавым ахвяраваць пяць даляраў, якія, па словах Гары і Мэган, «ператворацца ў 20 даляраў» дзякуючы таму, што пара заручылася падтрымкай дабрачынных арганізацый. Як вынікае з тэксту, атрыманыя сродкі пойдуць на вытворчасьць і дастаўку вакцын супраць COVID-19 у самыя бедныя рэгіёны сьвету.
У цяперашні час Гары, Мэган Маркл і Арчы жывуць у амэрыканскім штаце Каліфорнія. Яны выехалі туды пасьля таго, як добраахвотна адмовіліся ад публічнай ролі прадстаўнікоў каралеўскай сям’і. Гэтае рашэньне не было простым Мэган у сваім інтэрвію публічна паскардзілася на цяжкія ўмовы жыцьця ў палацы і нават на расісцкія намёкі з боку асобных сваякоў.