Як паведамляе «Голас Амэрыкі», гэта частка шырокага пакету эканамічнай дапамогі, якую выдаткоўвае зь бюджэту адміністрацыя Байдэна памерам у 1 трыльён 900 мільярдаў даляраў.
Паводле міністэрства працы, за мінулае лета ў ЗША спынілі працу амаль 3 тысячы рэстарацыяў, каля 2 мільёнаў працоўных месцаў у сфэры грамадзкага харчаваньня былі страчаныя.
Прадстаўляючы праграму падтрымкі, прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што да пандэміі ў рэстаранах і барах працавалі 12% усіх работнікаў Амэрыкі. " Гэта галіна, якая прадставіла для мэнэджэраў — прадстаўнікоў нацыянальных меншасьцяў болей магчымасьцяў, чым любая іншая галін", — сказаў прэзыдэнт ЗША.
Паведамляецца, што амаль 200 тысяч рэстаранаў і бараў ужо падалі неабходныя заяўкі. Пры гэтым усталяваны ліміт — 10 мільёнаў даляраў на кампанію і 6 мільёнаў даляраў на адну ўстанову.