Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёлета ў Беларусі выплат вэтэранам да Дня Перамогі ня будзе. У адрозьненьне ад некаторых іншых краін СНД


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Беларускія вэтэраны Вялікай Айчыннай вайны не атрымаюць сёлета аднаразовых выплат да 9 траўня, паведаміў Tut.by з спасылкай на прадстаўніка Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

У 2019 і 2020 гадах такія выплаты для вэтэранаў былі, у 2018-м — не.

Тым часам ва Ўзбэкістане вэтэранам заплацяць больш як тысячу даляраў, а ў Казахстане — звыш 2 тысяч.

На 1 красавіка ў Беларусі жылі 3337 вэтэранаў, гэта на 1469 чалавек менш, чым годам раней.

У Менску на Дзень Перамогі плянуюць

  • канцэрт коштам у 430 тысяч рублёў,
  • салют мінімум за 230 тысяч рублёў,
  • запуск 4 тысяч чырвоных і зялёных шароў з геліем.

Пройдуць сьвяткаваньні і ў рэгіёнах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG