Moderna стала пятай ухваленай вакцынай ад каранавірусу, які выклікае COVID-19. Вакцыны «Спутник V» сярод іх пакуль няма.
Сусьветная арганізацыя здароўя ўхваліла амэрыканскую вакцыну Moderna для выкарыстаньня ў надзвычайных сытуацыях.
Раней САЗ ухваліла вакцыны
- Pfizer/BioNTech,
- Astrazeneca-SK Bio,
- Serum Institute of India
- Janssen
Расейская вакцына «Спутник V», якой прышчапляюць у Беларусі, пакуль не атрымала ўхваленьня САЗ.