Уначы з суботы на нядзелю ў Лагойску абрабавалі касьцёл Сьвятога Казіміра. Злодзеі разьбілі акно ў храме і забралі ахвяраваньні, паведаміў Tut.by Юры Санько — прэсавы сакратар Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі.
Зламысьнікі сьпярша спрабавалі трапіць празь дзьверы, аднак не змаглі іх адчыніць, толькі пашкодзілі замок. Тады яны разьбілі акно і залезьлі празь яго.
Гэта ўжо ня першы выпадак, калі ў Лагойску рабуюць храм. У верасьні 2018 году абрабавалі царкву Сьвяціцеля Мікалая Цудатворца. Злодзеі скралі 44 ланцужкі і грошы. Іх тады хутка злавілі.