РСЭ/РС сьцьвярджае, што дзеяньні Расеі парушаюць права на свабоду выказваньня думак і свабоду прэсы, якія абараняюцца артыкулам 10 Эўрапейскай канвэнцыі аб правах чалавека.
- У канцы 2017 года восем агенцтваў навін Радыё Свабода былі прызнаныя «замежнымі агентамі» Міністэрствам юстыцыі Расеі ў адпаведнасьці са спрэчным законам аб замежных агентах.
- Нягледзячы на тое, што Радыё Свабода выканала ўсе свае юрыдычныя абавязанні, яно адмовілася выконваць новае патрабаваньне аб пазначэньні кожнага інфармацыйнага артыкулу, паведамленьня ў сацыяльных сетках і фрагмэнтаў аўдыёвізуальнага кантэнту пісьмовым папярэджаньнем, што мэдыякантэнт быў створаны замежным СМІ.
- Паводле РС, гэтае патрабаваньне накіраванае на тое, каб нанесьці шкоду рэпутацыі СМІ.
У адказ «Роскомнадзор» распачаў 390 адміністрацыйных спраў супраць РСЭ/РC кіраўніка Расейскай службы Андрэя Шарага. У бліжэйшы час «Роскомнадзор» мае падаць яшчэ 130 пазоваў. Калі штрафы захаваюцца ў цяперашнім памеры, то да канца году яны, хутчэй за ўсё, складуць прыкладна 33 мільёны даляраў ЗША.
РСЭ/РС абскардзіла кожную з сотняў спраў, але ніводная скарга не была задаволеная.
Прэзыдэнт РСЭ/РС Джэймі Флай заявіў, што «РСЭ/РС ня будзе пастаўленае ў становішча, якое падрывае свабоду слова і журналісцкую сумленнасьць».
«Мы не дазволім «Роскомнадзору» і Крамлю прымаць рэдакцыйныя рашэньні аб тым, як нам узаемадзейнічаць з нашай аўдыторыяй у Расеі. Мы спадзяёмся, што Эўрапейскі суд у правах чалавека разгледзіць гэтыя дзеяньні ўраду Расеі такімі, якімі яны зьяўляюцца: спробай задушыць свабоду слова і правоў чалавека ў Раскі, а таксама небясьпечным прэцэдэнтам у той час, калі незалежныя СМІ пад атакай па ўсім сьвеце».
У апошнія гады РСЭ/РС было адным зь нешматлікіх каналаў, якія забясьпечваюць незалежнае асьвятленьне расейскай анэксіі Крыму ў 2014 годзе, дзяржаўнай карупцыі, пандэміі COVID-19 і абыходжаньня зь лідэрам расейскай апазыцыі Аляксеем Навальным. Кожны тыдзень амаль 7 мільёнаў чалавек (6,5% дарослага насельніцтва Расеі) атрымліваюць доступ да навінавых парталаў РСЭ/РС у Расеі.