Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасажыры аўтобуса, які не ўпусьцілі ва Ўкраіну, кажуць, што ня мелі дачыненьня да падробленых PCR-тэстаў


Памежны ўкраінскі пераход, ілюстрацыйнае фота
Памежны ўкраінскі пераход, ілюстрацыйнае фота

Што ня так было з PCR-тэстамі ў 35-ці беларусаў, якіх не ўпусьцілі ва Ўкраіну.

Памежная служба Ўкраіны паведаміла сёньня, што на пункце пропуску «Дольск» 35 грамадзянам Беларусі адмовілі ва ўезьдзе на ўкраінскую тэрыторыю праз падробленыя PCR-тэсты. Пасажыр аўтобуса расказаў выданьню Onliner, што самі пасажыры да гэтых даведак дачыненьня ня мелі.

Па словах пасажыра аўтобуса, які не ўпусьцілі ва Ўкраіну праз падробленыя даведкі аб PCR-тэстах, група накіроўвалася ў Львоў. Унутры аўтобуса былі кліенты розных турфірм. Цяпер беларусы з гэтага аўтобуса вярнуліся на Радзіму, яны не затрыманыя.

«Я зь сям’ёй быў у гэтым аўтобусе, 36 гадзін правялі пад замком усёй сямʼёй, — расказаў выданьню Onliner пасажыраў. — Я, жонка, 10-гадовае дзіця, 65-гадовая цешча ў поўнай меры ацанілі якасьць сэрвісу, асабліва, калі выявіліся падробленыя дакумэнты. Перад паездкай турфірма запэўнівала, што яны не патрэбныя. Калі на мяжы „певень дзеўбануў“, суправаджальнік дастаў пачак фэйкавых і ўручыў памежнікам, нас пра гэта нават не палічылі патрэбным паінфармаваць. Асабістыя дадзеныя без маёй згоды ўнесьлі ў падробленыя дакумэнты... »

Ад 24 сакавіка ўсім замежнікам, якія едуць ва Ўкраіну, незалежна зь якой краіны, патрэбная даведка пра адмоўны PCR-тэст не старэйшая за 72 гадзіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG