Сайт Catholic.by са спасылкай на пробашча менскай архікатэдры Антонія Клімантовіча паведаміў, што кіраўнік Каталіцкай царквы біскуп Казімір Велікаселец скіраваў ліст у Белтэлерадыёкампанію і Менгарвыканкам з просьбай аднавіць нядзельную трансьляцыю ранішняй сьвятой імшы.
Антоні Клімантовіч адзначыў, што афіцыйнага пацьвярджэньня аб аднаўленьні радыётрансьляцый ён асабіста пакуль не атрымаў, аднак Белтэлерадыёкампанія апавясьціла яго, што 11 красавіка парафіяльная сьвятая імша ў 8.15 трапіць у жывы радыёэфір.
Пробашч архікатэдры спадзяецца, што імша вернецца ў штонядзельную праграму Белтэлерадыёкампаніі, як было да жніўня 2020 году.
Трансьляцыя нядзельнай імшы зь менскай катэдры адбывалася бесьперапынна з 2000 году, але ў адну са жнівеньскіх нядзель 2021-га, без тлумачэньняў з боку Белтэлерадыёкампаніі, прамыя ўключэньні набажэнстваў спыніліся.