Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцу і культурную арганізатарку Гацуру-Яворскую прызналі палітзьняволенай


Тацяна Гацура-Яворская, архіўнае фота.
Тацяна Гацура-Яворская, архіўнае фота.

Гацуру-Яворскую падазраюць у «фінансаваньні беспарадкаў».

У сумеснай заяве беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі палітычнай зьняволенай Тацяну Гацуру-Яворскую:

«Пацьвярджаючы пазыцыю, выкладзеную ў сумеснай заяве беларускай праваабарончай супольнасьці аб недапушчальнасьці ціску на праваабаронцу Тацяну Гацуру-Яворскую і Эніру Браніцкую, лічым перасьлед Таццяны Гацуры-Яворскай з боку ўладаў палітычна матываваным, накіраваным на спыненьне яе публічнай і негвалтоўнай дзейнасьці, накіраванай на абарону правоў чалавека і асноўных свабод, а яе саму палітычнай заняволенай», — заявілі праваабаронцы.

У сувязі з гэтым прадстаўнікі праваабарончых арганізацый Беларусі патрабуюць ад дзяржаўных органаў Беларусі вызваліць яе і спыніць усе палітычна матываваныя справы. Агульны лік палітвязьняў у Беларусі на сёньня складае 354.

Тацяну Гацуру-Яворскую затрымалі ў рамках крымінальнай справы і перавялі ў СІЗА нумар 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.

Як расказаў раней Свабодзе яе муж, праваабаронца Ўладзімер Яворскі, Тацяну Гацуру-Яворскую падазраюць у «фінансаваньні беспарадкаў». Такая фармулёўка значылася ў санкцыях на ператрусы, якія напярэдадні супрацоўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю ўчынілі ў офісе арганізацыі, а таксама ў кватэры і на лецішчы падазраванай.

5 красавіка правялі ператрусы і затрымалі яшчэ дзьвюх арганізатарак выставы — Натальлю Трэніну і Юлію Сяменчанку.

Санкцыя згаданага крымінальнага артыкула прадугледжвае да трох гадоў зьняволеньня.

Тацяна Гацура-Яворская — маці чатырох дзяцей. Яна арганізатар вялікай колькасьці культурных ініцыятываў, у тым ліку WATCH DOCS Belarus — міжнароднага фэстывалю дакумэнтальнага кіно аб правах чалавека, які праводзіцца з 2015 году.

Заснаванае ёю аб’яднаньне «Зьвяно» выступіла ініцыятарам выставы «Машына дыхае, а я — не», прысьвечанай адданай працы мэдыкаў, якія змагаюцца з каранавірусам.

Аднак літаральна празь дзень пасьля адкрыцьця заявіліся кантралёры з санстанцыі і ўпраўленьня надзвычайных сытуацый, экспазыцыю давялося згарнуць. Датычных да арганізацыі выставы арыштавалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG