Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былыя беларускія чыноўнікі зьвярнуліся да дзейных: «Мы і ёсьць тыя, хто можа хіснуць шалі». ВІДЭА


Уладзімер Астапенка, былы амбасадар Беларусі ў краінах Лацінскай Амэрыкі, адзін з удзельнікаў звароту. Архіўнае фота
Уладзімер Астапенка, былы амбасадар Беларусі ў краінах Лацінскай Амэрыкі, адзін з удзельнікаў звароту. Архіўнае фота

У НАК сьцьвярджаюць, што ліст супрацоўнікаў дзяржаўнага кіраваньня за новыя выбары і супраць гвалту падпісалі звыш 1200 чалавек.

Нацыянальнае антыкрызіснае кіраўніцтва (НАК) выпусьціла відэазварот былых супрацоўнікаў органаў дзяржаўнага кіраваньня Беларусі. Зварот прымеркавалі да Дня Волі.

У звароце ўзялі ўдзел былы супрацоўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Арцём Праскаловіч, былы супрацоўнік Савету бясьпекі Яўген Буры, былы начальнік аддзелу Менгарвыканкаму Пётар Жылінскі, былы супрацоўнік Упраўленьня спраў прэзыдэнта Анатоль Котаў, былая начальніца ўпраўленьня Міністэрства культуры Натальля Задзяркоўская, былы начальнік аддзелу ўпраўленьня культуры Берасьцейскага аблвыканкаму Арцём Брухан, былы амбасадар Беларусі ў краінах Лацінскай Амэрыкі Ўладзімер Астапенка, а таксама лідэр Нацыянальнага антыкрызіснага кіраўніцтва, былы міністар культуры і амбасадар Беларусі ў Францыі Павал Латушка.

Яны заклікаюць дзейных чыноўнікаў яднацца, каб выказаць пратэст супраць цяперашняй сытуацыі ў Беларусі, «перастаць слухаць і пачаць гаварыць».

Чыноўнікам прапануюць празь бясьпечны Telegram-бот падпісаць зварот за новыя выбары і супраць гвалту. Сьцьвярджаецца, што гэты зварот падпісалі ўжо звыш 1270 супрацоўнікаў органаў дзяржаўнага кіраваньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG