Біяграфіі рэпрэсаваных тут >>>
Абрэвіятуры Картатэкі:
- ВМП – гэта вышэйшая мера пакараньня, або — як казалі ідэолягі — вышэйшая мера сацыяльнай абароны ці сацыяльнай гігіены. Давалі ВМП і проста за а/с (антысавецкую) агітацыю ці к/р (контррэвалюцыйную) прапаганду. Папулярная «стацьця» — тэрарыстычныя намеры. Выказаныя ці ня выказаныя, няважна.
- ППЛ – папраўча-працоўны лягер. Насамрэч і не папраўчы, і не працоўны, дый ня лягер. А тое самае ВМП, толькі расьцягнутае ў часе.
- Трэцяя важная абрэвіятура – ПАВ. Дзясяткі, калі ня сотні тысяч беларусаў, расейцаў, габрэяў, латышоў, але перадусім палякаў, каму ў прысудзе пісалася гэтае ПАВ – Польская Арганізацыя Вайсковая, атрымлівалі вырак – ВМП. Не гады катаргі, ня высылку і не паразу ў правох, а толькі расстрэл. Аўтаматычна лічылася – за шпіянаж на карысьць Польшчы.
60 тысяч чалавек — дзясятая частка ад афіцыйнай лічбы рэпрэсаваных у Беларусі.
Публікацыя падрыхтаваная з дапамогай сяброў «Мартыралёгу Беларусі».