Як адзначае Бі-бі-сі, 3 сакавіка стала, такім чынам, самым крывавым днём з пачатку акцый грамадзянскага непадпарадкаваньня хунце.
Як паведамляецца, падначаленыя арміі сілы адкрывалі агонь па вялікіх групах дэманстрантаў у некалькіх гарадах, у прыватнасьці ў Янгоне, Мандалаі, М'інджане. Мінімум двое з забітых — падлеткі.
Вайсковы пераварот у Мʼянме адбыўся 1 лютага. Пасьля пачаліся масавыя пратэставыя выступы, у тым ліку з патрабаваньнем вызваліць арыштаваных урадавых чыноўнікаў. Сярод узятых пад варту — Аўн Сан Су Чы, лідэр «Нацыянальнай лігі за дэмакратыю», якая перамагла на парлямэнцкіх выбарах у лістападзе. Вайскоўцы абвінавачваюць яе партыю ў маштабных фальсыфікацыях. Яны распусьцілі ранейшы склад выбарчай камісіі і маюць намер правесьці праз год новыя выбары.
Па дадзеных спэцпасланьніка ААН па Мʼянме Крысьцін Шранэр Бургэнэр, за месяц пратэстаў пасьля перавароту забіта звыш 50 чалавек, і больш за ўсё ахвяраў аказалася 3 сакавіка. Днём раней суседнія дзяржавы заклікалі вайсковае кіраўніцтва Мʼянмы праяўляць стрыманасьць.