Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэсты ў М’янме: 18 загінулі за адзін дзень


Пратэст у М'янме
Пратэст у М'янме

Нядзеля зрабілася самым крывавым днём за некалькі тыдняў пратэстаў супраць вайсковага перавароту, перадае «Голас Амэрыкі»​.

Паліцыя Мʼянмы адкрывала агонь па ўдзельніках дэманстрацый супраць вайсковага перавароту, якія прайшлі ў нядзелю ў розных раёнах краіны. Паводле дадзеных Упраўленьня Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека, сама меней 18 чалавек загінулі.

Паліцыя ўжыла агнястрэльную зброю ў шэрагу раёнаў Янгона, пасьля таго як сьвятлашумавыя гранаты, сьлезацечны газ і стрэлы ў паветра ня здолелі расьсеяць натоўп. На дапамогу паліцыянтам прыйшлі салдаты.

Некаторых параненых адцягнулі іншыя дэманстранты, пра што сьведчаць фатаграфіі, якія зьявіліся ў СМІ. Адзін чалавек, які атрымаў кулявое раненьне ў грудзі, памёр у шпіталі. Пра гэта паведаміў лекар, які прасіў не называць ягонага імя.

«Паліцыя і вайскоўцы выступілі супраць мірных дэманстрацый, ужыўшы сьмяротную і менш сьмяротную сілу, у выніку чаго, мяркуючы па пэўнай інфармацыі, атрыманай Ураўленьнем Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, ня менш як 18 чалавек загінулі, больш за 30 атрымалі раненьні», — заявілі ва Ўпраўленьні.

У Мʼянме наступіў хаос пасьля таго, як 1 лютага вайскоўцы захапілі ўладу і затрымалі абранага лідэра ўраду Аўн Сан Су Чы, заявіўшы, што яе партыя атрымала вялікую перамогу на выбарах у лістападзе дзякуючы фальсыфікацыям.

Пераварот прывёў да таго, што на вуліцы выйшлі сотні тысяч чалавек, і выклікаў асуджэньне з боку заходніх краінаў.

Паліцыя і прадстаўнік кіроўнай вайсковай рады не адказалі на тэлефонныя званкі з просьбай аб камэнтарах.

Лідэр хунты генэрал Мін Аўн Хлайн на днях заявіў, што ўлады ўжываюць мінімальную сілу для барацьбы з пратэстамі.

Тым ня менш у выніку беспарадкаў загінуў сама меней 21 дэманстрант. Вайскоўцы заявілі, што быў забіты адзін паліцыянт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG