У апошні дзень зімы ў лесапаркавай паласе ў Салігорску затрымалі сем чалавек — чатырох дзяўчат і трох хлопцаў, паведамляе тэлеграм-канал страйкаму «Беларуськалію».
Пазьней трох са схопленых дзяўчат адпусьцілі. Яны расказалі, што міліцыянты іх білі, у тым ліку па галаве. Білі як непасрэдна пры затрыманьні, так і пасьля ў аўтобусе. У салёне распылілі пярцовы газ. Потым затрыманых, па іх словах, білі ў РАУСе, асабліва дасталося мужчынам.
Затрыманымі застаюцца страйкамаўцы Антон Дзямкоў, Канстанцін Дзяцееў, Андрэй Магілевец і Ганна Асіпенка.
Таксама страйкам паведаміў, што пасьля затрыманьняў дома ў схопленых прайшлі ператрусы бяз ордэраў і пастановаў пракурора.