Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Армэніі пакуль не падпісаў хадайніцтва аб адстаўцы кіраўніка Генштабу


Прыхільнікі апазыцыі выйшлі на вуліцы Ерэвану з патрабаваньнем адстаўкі прэм'ер-міністра Нікола Пашыньяна, 26 лютага 2021
Прыхільнікі апазыцыі выйшлі на вуліцы Ерэвану з патрабаваньнем адстаўкі прэм'ер-міністра Нікола Пашыньяна, 26 лютага 2021

Прэзыдэнт Армэніі Армэн Саркісьян пакуль не падпісаў хадайніцтва аб звальненьні начальніка Генштабу краіны Оніка Гаспар’яна.

У адміністрацыі прэзыдэнта паведамілі Інтэрфаксу, што ён «выкажа сваю пазыцыю ў трохдзённы тэрмін».

З просьбай адправіць у адстаўку начальніка Геншабу зьвярнуўся 25 лютага да прэзыдэнта прэм’ер-міністар Нікол Пашыньян. Калі ён зьвернецца з новым хадайніцтвам аб адстаўцы Гаспар’яна, то прэзыдэнт, згодна з заканадаўствам Армэніі, можа падпісаць дакумэнт або зьвярнуцца ў Канстытуцыйны суд.

Падставай для новага канфлікту сталі заклікі вайскоўцаў да адстаўкі прэмʼера пасьля яго выказваньняў пра неэфэктыўнасьць расейскіх ракетных комплексаў «Іскандэр» падчас збройнага канфлікту ў Нагорным Карабаху. Пашыньян у адказ заявіў пра спробу вайсковага перавароту. Прыхільнікі прэмʼера і апазыцыя пачалі масавыя акцыі пратэсту.

У пятніцу 26 лютага прадстаўнікі апазыцыі зладзілі шэсьце ў цэнтры Ерэвану. Мітынгоўцы перакрылі адзін з праспэктаў з патрабаваньнем адстаўкі прэмʼера. Некалькі тысяч чалавек накіраваліся да рэзыдэнцыі прэзыдэнта Армэніі. Як паведамляецца, Армэн Саркісьян даў згоду на сустрэчу з прадстаўнікамі апазыцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG