Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады зьбіраюцца крыміналізаваць паўторны ўдзел у пратэсьце


Акцыя пратэсту 23 жніўня 2020 году
Акцыя пратэсту 23 жніўня 2020 году

Пра гэта стала вядома на пасяджэньні, прысьвечаным дапрацоўцы кодэксаў аб крымінальнай адказнасьці, 24 лютага. Старшыняваў на ім кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сергеенка, паведаміла pravo.by.

Крымінальную адказнасьць зьбіраюцца ўвесьці за

  • экстрэмізм,
  • неаднаразовае парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў,
  • пашырэньне ўласьнікам інтэрнэт-рэсурсу забароненай інфармацыі,
  • незаконны збор і распаўсюд пэрсанальных зьвестак.

Таксама ўзмоцняць ролю пракуратуры. Генпракурор, ягоныя намесьнікі, пракуроры абласьцей і Менску змогуць выносіць прадпісаньні, якія будуць абавязаны выканаць органы крымінальнага перасьледу.

Гэтыя захады тлумачаць клопатам пра «забесьпячэньне дадатковай аховы канстытуцыйнага ладу краіны, жыцьця і здароўя грамадзян».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG