Пад хатнім арыштам у Драгічыне журналіст знаходзіцца з 25 сьнежня, і гэта тэрмін мусіў скончыцца 25 лютага. Аднак, як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, начальнік Драгічынскага раённага аддзелу Сьледчага камітэту Вадзім Кашалюк вырашыў падоўжыць тэрмін папярэдняга сьледзтва да трох месяцаў (да 25 сакавіка) і пакінуць Гардзіевіча пад хатнім арыштам.
Сьледзтва тлумачыць гэта тым, што, знаходзячыся на волі, журналіст нібыта «можа схавацца ад органа крымінальнага перасьледу, зрабіць іншыя прадугледжаныя крымінальным законам грамадзка небясьпечныя дзеяньні».
Сяргей Гардзіевіч не дае паказаньняў і не прызнае сябе вінаватым у злачынстве, у якім яго абвінавачваюць. Праваабарончая супольнасьць Беларусі прызнала карэспандэнта «Першага рэгіёну» палітвязьнем.