Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхара Бярозы асуділі на 1,5 года «хатняй хіміі» за абразу ўчастковага ў «Аднакласьніках»


Віталь Талсьцяк у судзе
Віталь Талсьцяк у судзе

Бярозавец Віталь Талсьцяк прачытаў, што міліцыянт удзельнічаў у разгонах пратэстаў пасьля выбараў, і напісаў 27 жніўня пад ягоным здымкам у «Аднакласьніках» «Ты капитан — тварь», паведаміла «Вясна».

19 лютага суд Бярозаўскага раёну пакараў Віталя Таўсьцяка за абразу прадстаўніка ўлады паўтара гадамі «хатняй хіміі», выплатай маральнай шкоды на 1500 рублёў і канфіскацыяй тэлефона.

Пад здымкам участковага Сяргея Каўша быў не адзін камэнтар, які ён палічыў абразьлівым. Аўтарку аднаго з камэнтароў выклікалі ў суд у якасьці сьведкі. Яна сказала, што таксама чакае суду. Пэўна, прыцягнуць да адказнасьці і чалавека, які апублікаваў у сацыяльнай сетцы здымак міліцыянта, вынікае з паведамленьня «Вясны».

Што такое «хімія» і «хатняя хімія»

«Хімія» — адбыцьцё пакараньня абмежаваньнем волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу. Выраз зьявіўся ў СССР у пасьляваенныя часы, калі працу асуджаных пачалі актыўна выкарыстоўваць на будоўлях і шкодных вытворчасьцях (у тым ліку на хімічных прадпрыемствах). У Беларусі 29 папраўчых установаў адкрытага тыпу, або «хіміяў».

Праз пакараньне «хіміяй» прайшоў шмат хто зь беларускіх апазыцыянэраў.

«Да мяне маглі прыяжджаць наведнікі, мы сустракаліся і размаўлялі ў дворыку спэцкамэндатуры. Карыстаўся мабільным тэлефонам, даходзілі лісты, я пісаў з „хіміі“ нататкі... Некалькі разоў дазвалялі зьезьдзіць да бацькоў», — згадваў Павал Севярынец пра сваю «хімію» ў Пружанскім раёне, дзе працаваў на складзе мясцовай гаспадаркі.

«Хіміяй» часта заканчваюцца адседкі вязьняў, якія былі асуджаныя на вялікія тэрміны зьняволеньня, але праз добрыя паводзіны заслужылі палёгку.

Пакараньне «абмежаваньнем волі» магчыма адбыць і на так званай «хатняй хіміі» — калі ў прысудзе выкарыстоўваецца фармулёўка «без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу». Фактычна гэта сумесь «хіміі», якая прадугледжвае абавязковую прымусовую працу, і адбыцьця пакараньня з адтэрміноўкай, калі асуджаны знаходзіцца дома, але пад рэгулярным пільным кантролем міліцыі.

10 відаў няволі: гід па беларускіх турмах

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG