Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр дэпутат Вярхоўнага Савету 12 скліканьня Лявон Дзейка. У яго быў каранавірус


Лявон Дзейка.
Лявон Дзейка.

На 72-м годзе жыцьця памёр палітык і грамадзкі дзеяч Лявон Дзейка.

Пра ягоную сьмець паведаміў старшыня БСДП Ігар Барысаў. «Каранавірус не пашкадаваў яго. Зямля пухам, дарагі таварыш», — напісаў Барысаў.

Лявон Дзейка нарадзіўся 2 лютага 1950 году, ён вядомы як беларускі палітык і грамадзкі дзеяч, дэпутат Вярхоўнага Савету БССР 12-га скліканьня. Інжынэр-электронік, адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада).

Дзейка працаваў на Клецкім мэханічным заводзе, быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савету ад Клецкай выбарчай акругі № 62, далучыўся да парлямэнцкай Апазыцыі БНФ «Адраджэньне».

Ён удзельнічаў у распрацоўцы Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі, у галадоўцы дэпутатаў апазыцыі 11–12 красавіка 1995 году супраць ініцыяванага Лукашэнкам рэфэрэндуму аб зьмене дзяржаўнай сымболікі, скасаваньні статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, праве прэзыдэнта распускаць Вярхоўны Савет і эканамічнай інтэграцыі з Расеяй.

Лявон Дзейка на Дзень Незалежнасьці 27 ліпеня 1995 году. У парку імя Янкі Купалы ў Менску.
Лявон Дзейка на Дзень Незалежнасьці 27 ліпеня 1995 году. У парку імя Янкі Купалы ў Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG