Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Kраіны G-7 абмяркуюць роўнае разьмеркаваньне вакцынаў супраць COVID-19


Пасяджэньне саміту G-7 у Біярыцы ў Францыі, жнівень 2019 г.
Пасяджэньне саміту G-7 у Біярыцы ў Францыі, жнівень 2019 г.

Краіны «Вялікай сямёркі» правядуць 19 лютага онлайн-саміт, на якім будуць абмяркоўвацца пытаньні роўнага разьмеркаваньня вакцынаў супраць COVID-19.

Чакаецца, што прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн сканцэнтруецца на глябальнай вытворчасьці і распаўсюдзе вакцынаў. Сустрэча 19 лютага стане для Байдэна першай буйной шматбаковай сустрэчай на пасадзе прэзыдэнта ЗША. Паводле Белага дома, пасяджэньне пройдзе пад старшынствам брытанскага прэм’ер-міністра Борыса Джонсана.

Джонсан будзе заклікаць G7 распрацаваць глябальны падыход да пандэміі, асабліва з пункту гледжаньня сыстэмы раньняга папярэджаньня, паведамілі ў яго офісе.

Сусьветная арганізацыя аховы здароўя папярэдзіла, што палітыка вакцынацыі «спачатку я» ў багатых краінах можа пагражаць найбяднейшым краінам і дазволіць вірусу далей распаўсюджвацца і мутаваць.

Кіраўнікі краінаў G7 — Вялікай Брытаніі, Нямеччыны, Канады, Францыі, Італіі, Японіі і ЗША — звычайна зьбіраюцца штогод, каб абмеркаваць найбольш актуальныя міжнародныя праблемы. Леташні саміт, які меліся праводзіць ЗША, быў адменены праз пандэмію.

Чакаецца, што Борыс Джонсан правядзе саміт G7 у звычайным фармаце ў чэрвені ў Корнўале на паўднёвым захадзе Англіі. Сустрэча будзе прысьвечаная пытаньням аднаўленьня пасьля пандэміі і зьменам клімату.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG