Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Місія САЗ ва Ўхані: Кітай раскрыў ня ўсе зьвесткі пра пачатак ўспышкі каранавірусу


Пра гэта ў інтэрвію Reuters, New York Times і Wall Street Journal распавёў аўстралійскі мікрабіёляг Дамінік Дуаер — адзін з удзельнікаў міжнароднай дасьледчай місіі ў горад Ухань, дзе у 2019 годзе быў упершыню выяўлены каранаавірус, які выклікае COVID-19. Пра гэта інфармуе ВВС.

Паводле словаў навукоўца, калі экспэрты з САЗ прыехалі ў Кітай для правядзеньня расьсьледаваньня, кітайскія ўлады не паказалі ім зыходныя дадзеныя аб першых вядомых пацыентах, што зьяўляецца стандартнай практыкай. Замест гэтага навукоўцы атрымалі кароткае абагульненьне запытаных дадзеных.

Кітай пакуль ніяк не пракамэнтаваў словы навукоўца, але падчас паездкі прадстаўнікі міністэрства аховы здароўя краіны запэўнівалі, што групе САЗ аказваюць ўсебаковую падтрымку.

На мінулым тыдні каманда САЗ падзялілася першымі высновамі расьсьледаваньня. У прыватнасьці, яны назвалі вельмі малаверагоднай тэорыю аб лябараторным паходжаньні каранаавірусу.

Поўны даклад пра паездку можа зьявіцца ўжо ў пачатку наступнага тыдня, і ў ім будзе паказана, што каманда не атрымала поўных дадзеных аб першых хворых, сказаў прафэсар Дуаер.

З таго часу, як у канцы 2019 года ва Ўхані быў выяўлены новы каранавірус, ва ўсім сьвеце было зарэгістравана больш за 106 мільёнаў выпадкаў выкліканага ім захворваньня COVID-19. Памерлі больш за 2,3 мільёна чалавек з гэтым дыягназам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG