«Нашая арганізацыя была ініцыятывай неабыякавых людзей, за нашымі сьпінамі ня было ані дзяржавы, ані нейкіх іншых службаў, структураў і гэтак далей. З часам памылкі назапашваліся і паўстала пытаньне аб тым, што Паспалітае рушэньне патрабуе фундамэнтальных зьменаў, перабудовы, і ўжо ня можа эфэктыўна існаваць у цяперашнім выглядзе», — адзначаецца ў заяве арганізацыі.
У той жа час кіраўніцтва ініцыятывы паведаміла, што неўзабаве абвесьціць новыя пляны на будучыню.
- «Паспалітае рушэньне» было створана ў верасьні 2022 году пад эгідай прадстаўніка Абʼяднанага пераходнага кабінэта ў пытаньнях абароны і нацыянальнай бясьпекі Валера Сахашчыка. У лістападзе «Рушэньне» было прызнана экстрэмісцкім фармаваньнем. Паведамлялася, што ў ініцыятыве восем харугваў (Варшаўская, Гданьская, Уроцлаўская, Беластоцкая, Лодзкая, Познанская, Віленская і Ковенская) агульнай колькасьцю больш за 150 чалавек. У лютым 2023-га было абвешчана аб стварэньні самастойнай патрыятычна-спартовай абарончай арганізацыі за межамі Беларусі.
- Дзейнасьць «Паспалітага рушэньня» адбывалася па прынцыпе клюбаў вайскова-фізычнай падрыхтоўкі. Такія клюбы цалкам легальныя ў тых краінах, дзе дзейнічае «ПР». Ва ўдзельнікаў трэнінгаў «Паспалітага рушэньня» няма баявой зброі.
- З 17 чэрвеня 2024 году «Паспалітае Рушэньне» узначаліў Сяргей Бульба, адзін з стваральнікаў «Белага Легіёну».
- У чэрвені 2025 году стала вядома аб затрыманьні ў Варшаве беларуса, які быў пад узьдзеяньнем наркотыкаў. Наркотыкі знайшлі і ў яго дома, за што яму пагражае доўгі тэрмін зьняволеньня. «Наша Ніва» даведалася, што затрыманы — колішні кіраўнік вайсковага і цывільнага штабу «Паспалітага рушэньня» Андрэй Буржынскі.
Форум