11 лютага аднавіўся прыём перадач арыштантам, якія ўтрымліваюцца ў ізалятары на Акрэсьціна ў Менску. Адміністратыўна затрыманым і арыштаваным, якіх утрымліваюць у гэтай установе, яшчэ не дазвалялі атрымліваць перадачы ў 2021 годзе. Адміністрацыя паведаміла, што прыём перадач трывае да 17-й гадзіны, піша тэлеграм-канал «Списки задержанных».
Як доўга будзе дзейнічаць дазвол — невядома. Пакуль гаворка вядзецца толькі пра 11 лютага.
А ў ізалятары часовага ўтрыманьня ў Жодзіне перадачы дазволяць з 17 лютага. Такую інфармацыю атрымалі валянтэры, апублікаваўшы яе на канале «Жодино задержанные». Там прыём перадач спынілі 27 студзеня.