Парлямэнт прагаласаваў за легалізацыю эўтаназіі 136 галасамі супраць 78 пры 4 галасах, якія ўстрымаліся, дзякуючы вялікай большасьці левацэнтрысцкіх і экалягічных партый. Гэта адбылося ў мінулую пятніцу.
Гэтаму кроку папярэднічала доўгая дыскусія, у рамках якой былі разгледжаны пяць розных праектаў, якія ў канчатковым выніку аб’ядналіся ў адзін.
«Парлямэнт дадаў годнасьці нашай дэмакратыі», — заявіў лідар левых блёкаў Хасэ Мануэль Пурэса. — Гэта наш дэмакратычны адказ на страх і фундамэнталізм.
Закон дазваляе невылечнаму хвораму, які пакутуе і ня ў стане вылечыцца, зьвярнуцца па дапамогу да ўрача, каб спыніць свае пакуты. І легалізуе такую дапамогу ад лекара.
Просьба аб сьмерці пацыента павінна мець дадатковыя абгрунтаваньні і ўхвалена чатырма заключэньнямі экспэртаў і меркаваньнямі лекараў, а таксама спэцыяльнай мэдыка-этычнай камісіяй.