Падобную пазыцыю прэзыдэнт мае і адносна права на бясплатную мэдыцынскую дапамогу, паведамляе Польскае радыё.
Аднак урадавы праект, накіраваны ў парлямэнт, прапаноўваў захаваць папярэднія правілы: грамадзяне Украіны будуць працягваць карыстацца ўсімі формамі падтрымкі, незалежна ад таго, ці маюць яны працу ў Польшчы.
Наўроцкі заявіў:
«Я ня згодны з гэтым законапраектам у такім выглядзе. Таму, паважаныя спадары, я не падпісваў закон аб дапамозе грамадзянам Украіны ў гэтай рэдакцыі, адначасова прапаноўваючы свой законапраект і заклікаючы сёньня ўрад і ўсе палітычныя сілы ў польскім парлямэнце старанна працаваць на працягу наступных двух тыдняў над новай вэрсіяй гэтага закона».
Караль Наўроцкі таксама абвясьціў аб працы над новым законапраектам, які ўвядзе новыя ўмовы для атрыманьня грамадзянства:
«Польскае грамадзянства — гэта ня толькі вялікі гонар, але і адказнасьць. Чалавек, які атрымлівае польскае грамадзянства, уплывае на будучыню нашай нацыянальнай супольнасьці ня толькі на гады, але і на дзесяцігодзьдзі, а магчыма, і на пакаленьні. Таму я лічу, што працэс атрыманьня грамадзянства, які зьяўляецца прэрагатывай прэзыдэнта, павінен быць падоўжаны з трох да дзесяці гадоў. Такая норма будзе ўключана ў новы праект закона».
Акрамя таго, прэзыдэнт заявіў, што яго законапраект прадугледжвае больш жорсткае пакараньне за незаконнае перасячэньне польскай мяжы — да пяці гадоў пазбаўленьня волі.
Ён таксама абвясьціў пра ініцыятыву адносна закона, які прыраўнівае сымболіку ўкраінскіх нацыяналістаў падчас ІІ сусьветнай вайны з нацысцкай і камуністычнай.
Форум