Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі фільм «Возера радасьці» — у лонг-лісьце прэміі «Оскар»


Кадар зь фільму «Возера радасьці».
Кадар зь фільму «Возера радасьці».

Беларускі фільм «Возера радасьці» трапіў у лонг-ліст прэміі «Оскар» — у катэгорыі «Найлепшы гульнявы кароткамэтражны фільм». А ў канцы студзеня стужку пакажуць яшчэ на адным прэстыжным кінафэстывалі.

Паводле агенцтва кінэматографу Mailuki Films, беларуская стужка трапіла ў пашыраны ліст прэтэндэнтаў адразу ў чатырох намінацыях:

  • Найлепшы фільм
  • Найлепшая акторка
  • Найлепшая мужчынская роля
  • Найлепшыя здымкі

8 лютага ліст скароцяць, у ім застануцца толькі стужкі, непасрэдна рэкамэндаваныя да вырашальнага паказу журы прэміі «Оскар».

Перад тым «Возера радасьці» пакажуць у першы дзень міжнароднага кінафэстывалю Flathead Lake International, які 29–31 студзеня пройдзе ў горадзе Полсан, штат Мантана, ЗША.

Фільм «Возера радасьці», галоўную ролю ў якім згуляла Анастасія Пляц, здымалі ў вёсках Ляхавіцкага раёну на Берасьцейшчыне. Кінатвор па рамане пісьменьніка Віктара Марціновіча расказвае гісторыю 9-гадовай Ясі, у якой памерла маці. Бацька вырашыў уладкоўваць сваё асабістае жыцьцё з новай жонкай, а дачку адправіў у інтэрнат. Але аднойчы дзяўчынка вярнулася.

У канцы кастрычніка 2020 году кінастужка Аляксея Палуяна перамагла на фэстывалі кароткамэтражнага кіно ў Лос-Анджэлесе L.A. Shorts International Film Festival.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG