Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас ператрусаў у рэдакцыі берасьцейскага часопіса «Бінокль» забралі 9 кампутараў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

26 студзеня супрацоўнікі Камітэту дзяржкантролю прыйшлі ў рэдакцыю папулярнага берасьцейскага часопіса «Бінокль», каб «правесьці агляд». Такія ж працэдуры адбыліся ў кватэрах выдаўца і дырэктара выданьня.

Як паведамілі ў рэдакцыі, апэратыўныя дзеяньні праводзіліся ў рамках праверкі нібыта за «нявыплату падаткаў у буйным памеры». Дырэктарку «Бінокля» адвезьлі ў ДФР «на апытаньне», пазьней адпусьцілі.

У выдаўца «Бінокля» канфіскавалі ноўтбукі, флэшкі, тэлефоны і пячаткі. Таксама забралі дакумэнты і тэхніку ў офісе кампаніі жонкі выдаўца. Агулам у рэдакцыі забралі 9 кампутараў і 2 тэлефоны.

Праверка праводзіцца ў дачыненьні адразу да некалькіх юрыдычных асобаў, зьвязаных зь сям’ёй. Справай займаецца інспэктар КДК, капітан Аляксандар Рыбак.

Сьледчая праверка сабраных фактаў і матэрыялаў можа доўжыцца да 3 месяцаў, па яе выніках будуць вырашаць, заводзіць справу ці не.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG