Пра гэта паведамляе Deutsche Welle, спасылаючыся на словы кіраўніка Эўрапейскай рады Шарля Мішэля.
Увесьці адзіны для ўсяго ЭЗ сэртыфікат вакцынацыі прапанаваў прэм’ер-міністар Грэцыі Кірыякас Міцатакіс.
Грэцыю падтрымалі іншыя краіны ЭЗ, моцна залежныя ад турызму: Гішпанія, Партугалія, Мальта. «Вельмі важна, каб з набліжэньнем гэтага лета і мы, і ўсе астатнія адчувалі, што ў Партугалію падарожнічаць бясьпечна. І ў Грэцыю, вядома ж, таксама», — заявіў на мінулым тыдні прэмʼер Партугаліі Антоніу Коштa.
На мінулым тыдні Эўракамісія заявіла, што ўжо вядзе працу з краінамі ЭЗ над распрацоўкай сэртыфікату. Дамовіцца аб агульным падыходзе яна плянуе да канца студзеня.
Пакуль на віртуальным саміце лідэры краін ЭЗ «пагадзіліся працаваць над стандартызаванай і агульнапрынятай формай, якая пацьвярджае вакцынацыю для мэдычных мэтаў», адзначыў Шарль Мішэль. «На наступных этапах мы паглядзім, ці могуць гэтыя сэртыфікаты быць выкарыстаны для іншых мэтаў, І калі так, то пры якіх абставінах», — цытуе Мішэля Deutsche Welle.