Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гэта абсурд». Гарадзенка, якой далі штраф за колер штаноў, расказала, як прайшоў суд


Гарадзенка Любоў Сарлай атрымала штраф 580 рублёў за тое, што гуляла ў штанах зь бела-чырвонымі лямпасамі. Яна расказала гісторыю «забароненых» штаноў і пра што ў яе пыталіся на судзе.

У нядзелю 17 студзеня яна выйшла прагуляцца па Горадні. Надзела цёплыя штаны зь бела-чырвонымі лямпасамі, узяла каву, разгаварылася па дарозе з жанчынай. Яны ўдзьвюх ішлі ў бок Моладзевага цэнтру, калі ззаду падбег АМАП і папрасіў прайсьці ў бус.

«У пратаколе напісалі, што я ўдзельнічала ў пікеце, крычала „Жыве Беларусь“. Але міліцыянт ад рукі яшчэ складаў тлумачальную — там было пра колер штаноў, які парушае грамадзкі парадак. Я зьдзівілася: што, такое цяпер у дакумэнтах пішуць?» — расказала жанчына.

Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG