Лінкі ўнівэрсальнага доступу

23 студзеня стартуе онлайн-праект #АртыстыПерамогі. Першым выступіць рагачоўскі Тor Band


TOR BAND: сымбаль пратэстаў 2020 году
TOR BAND: сымбаль пратэстаў 2020 году

Беларускі фонд культурнай салідарнасьці запускае новы музычны праект з жывой актуальнай беларускай музыкай — пратэставымі хітамі, якія нарадзіліся пад уплывам апошніх падзеяў.

Праект атрымаў назву #АртыстыПерамогі і прысьвячаецца ўсім нязломным дзеячам культуры, якія, нягледзячы на ціск, затрыманьні і арышты, працягваюць тварыць і тым самым набліжаць агульную перамогу, гаворыцца ў анатацыі кіраўніка фонду Сяргея Будкіна.

23 студзеня на YouTube-канале #BY_Culture стартуе сэрыя бясплатных онлайн-канцэртаў. У далейшым выступы будуць кожную суботу, пачатак — у 20.00.

Сярод заяўленых калектываў — Tor Band, «Петля Пристрастия», N.R.M. ды іншыя.

Арганізатары кажуць, што запрасілі годных музыкаў, якія выявілі актыўную грамадзянскую пазыцыю, былі на маршах, зазіралі ў двары, пісалі пратэставыя трэкі і здымалі відэа.

Першымі 23 студзеня выступяць рагачоўскія хлопцы з гурту Tor Band. Іх песьні «Мы не народец», «Жыве», «Уходи» ды іншыя сталі сапраўднымі сымбалямі пратэсту. Малавядомы раней калектыў цяпер зьбірае сотні тысяч праглядаў.


30 студзеня а 20-й онлайн-канцэрт дасьць «Петля Пристрастия», 6 лютага ў той жа час — N.R.M. Імёны астатніх выступоўцаў будуць названыя пазьней.

Трансьляцыі бясплатныя, але пры жаданьні падтрымаць дзеячоў беларускай культуры можна ТУТ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG