«У парадку, прадугледжаным Крымінальна-працэсуальным кодэксам Беларусі, праводзіцца праверка ў дачыненьні да службовых асобаў асьветніцкай праваабарончай установы „Офіс правоў людзей з інваліднасьцю“ ў пытаньнях магчымага неправамернага завалоданьня ў пэрыяд з 2020 году і па цяперашні час грашовымі сродкамі, атрыманымі ў выглядзе дабрачынных унёскаў і міжнароднай дапамогі з мэтай аказаньня дапамогі грамадзянам Рэспублікі Беларусь з інваліднасьцю», — паведамляецца на сайце ведамства.
Ведамства піша, што па выніках праверкі з улікам сабраных матэрыялаў будзе прынятае рашэньне ў рамках крымінальна-працэсуальнага заканадаўства.
Тэлефон кіраўніка арганізацыі Сяргея Драздоўскага на гэты момант недасяжны.
Па інфармацыі «Белсат», у бухгалтаркі «Офісу правоў людзей з інваліднасьцю» Тацяны Крышталь забралі камп'ютар і тэлефон. Раніцай да сябра Каардынацыйнае рады Святланы Гатальскай і праваабаронца Міхаіла Мацкевіча невядомыя ламіліся ў кватэру. Цяпер тэлефон Міхаіла недасяжны, ён працаваў у «Офісе правоў людзей з інваліднасьцю».