Яна пройдзе ад вуліцы Кіжаватава паралельна праспэкту Міру ў мікрараёне «Менск-сьвет».
Менскі гарвыканкам даў назвы вуліцам, якія будуюць у сталіцы.
У мікрараёне «Менск-сьвет» праектаваныя вуліцы назвалі імёнамі
- кампазытара Ігара Лучанка (вуліца № 12),
- мастака Міхаіла Савіцкага (№ 8),
- архітэктара Леаніда Левіна (№ 7).
Адной з вуліц, якія зьявяцца на месцы, вызваленым вайсковай часткай уздоўж вуліцы Шышкіна, далі назву Рудабельская. Астатнія назвалі імёнамі партызан — герояў СССР Міхаіла Мармулёва і Віктара Лівенцава. Прычым вуліца Лівенцава «пераехала» з суседняга Аўтазаводзкага пасёлку. Там ранейшую вуліцу Лівенцава перайменавалі ў Адэскі праезд.
Рудабелка — вёска, вядомая з XVI стагодзьдзя, якая ў 1954 стала часткай райцэнтра Акцябрскі ў Гомельскай вобласьці за 200 км ад Менску.