Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь мітрапалітам Філарэтам будуць разьвітвацца тры дні, пахаваюць у Жыровічах


Мітрапаліта Філарэта пахаваюць у Жыровічах у праваслаўным манастыры
Мітрапаліта Філарэта пахаваюць у Жыровічах у праваслаўным манастыры

Разьвітаньне зь мітрапалітам Філарэтам пройдзе ў Сьвята-Духавым катэдральным саборы Менску і Ўсьпенскім Жыровіцкім манастыры.

Мітрапаліт Філарэт памёр 12 студзеня ва ўзросьце 85 гадоў, у яго быў каранавірус.

«12 студзеня ў Сьвята-Духавым катэдральным саборы арганізаванае кругласутачнае чытаньне духоўнымі Менскай япархіі Эвангельля і памінальныя набажэнствы. 13 студзеня а 16-й гадзіне ў сабор прывязуць цела спачылага мітрапаліта Філарэта. Пройдзе разьвітаньне, якое працягнецца да вечара 14 студзеня», — гаворыцца ў паведамленьні Беларускай праваслаўнай царквы.

14 студзеня ад 8-й раніцы ў Сьвята-Духавым катэдральным саборы пачнецца саборная архірэйская Боская літургія, пасьля заканчэньня якой пройдзе адпяваньне ганаровага патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі.

Труна зь целам будзе знаходзіцца ў саборы да 18-й гадзіны 14 студзеня, пасьля чаго яе перавязуць ва Ўсьпенскі сабор Жыровіцкага мужчынскага манастыра. Насельнікі манастыра будуць дзень і ноч чытаць Эвангельле.

15 студзеня ад 10-й гадзіны ў Жыровіцкім манастыры пачнецца саборная архірэйская Боская літургія і пройдзе паніхіда. Пасьля гэтага нябожчыка пахаваюць за Крыжаўзьвіжанскім храмам Усьпенскага Жыровіцкага манастыра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG