Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік БАПЦ архіяпіскап Сьвятаслаў Логін: хай у новым годзе Беларусь атрымае новага гаспадара


Архіяпіскап Сьвятаслаў Логін
Архіяпіскап Сьвятаслаў Логін

У сваім калядным пасланьні кіраўнік Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы архіяпіскап Сьвятаслаў Логін адгукнуўся на актуальныя падзеі ў Беларусі.

«У часы ганеньняў нашае веры — гаворыцца ў пасланьні, — хрысьціян катавалі прылюдна, каб іншыя баяліся прымаць праўдзівую веру, якая робіць чалавека вольным ад улады граху над ім. Падобна паступае й цяперашняя ўлада на нашай Радзіме. Але Хрысьціянства вытрымала цяжкія пакуты, бо яно прынесла ў сьвет нябачную раней любоў паміж людзьмі, якая ёсьць падмуркам цяперашніх маральных і дзяржаўных законаў у вольных разьвінутых краінах.

Перад намі, як і перад сучасьнікамі Нараджэньня Хрыстовага, ляжыць выбар — прымаем мы да свайго сэрца Хрыста альбо адпрэчваем Яго, і тады адпаведна — змагаемся са злом альбо ўпакорваемся злу. Такі выбар ёсьць найбольшай адказнасьцю ў нашым жыцьці.

Чуем часам ад сьвятароў пра неабходнасьць, дзеля прымірэньня ў супольнасьці, пакаяньня, але яно ў першую чаргу неабходна ўладзе, якая адкрыта парушае законы Божыя і дзяржаўныя. Царква сёньня павінна ня толькі маліцца за здароўе зьняволеных і адпяваць забітых мірных суайчыньнікаў, але й выказаць сваё бачаньне сучасных падзеяў у Беларусі паводле Хрыстовага вучэньня, якое абвяшчае...»

На заканчэньне свайго звароту да вернікаў архіяпіскап Логін піша:

«Зычу ўсім, каб у Новым годзе, замест ірада, які выклікае страх і гнеў, Беларусь атрымала сапраўднага пабожнага дзяржаўнага Гаспадара, які б служыў свайму народу, кіруючыся Божымі Запаветамі, і каб каляднікі прыходзілі да кожнага беларускага памяшканьня на Бацькаўшчыне і ў Замежжы, віншуючы ўсіх — Хрыстос Нарадзіўся! Слаўце Яго!»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG