Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр славуты гісторык і геральдыст Анатоль Цітоў


Анатоль Цітоў. Архіўнае фота
Анатоль Цітоў. Архіўнае фота

5 студзеня ў Менску на 74-м годзе жыцьця памёр славуты беларускі гісторык і геральдыст Анатоль Цітоў. Пра гэта Свабодзе паведамілі ягоныя сябры.

У апошні час ён шмат хварэў, але да апошняга працаваў над новымі кнігамі.

Выпускнік гістфаку Белдзяржунівэрсытэту, Анатоль Цітоў пачынаў навуковым супрацоўнікам, а пасьля старшым палеографам Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіву БССР у Менску. З 1983 выкладаў у Мінскім інстытуце культуры, пасьля ў БДУ, быў старшым навуковым супрацоўнікам Беларускага навуковага-дасьледчага інстытута справаводзтва і архіўнай справы.

Аўтар шматлікіх кніг, навуковых прац па геральдыцы, генэалёгіі, гісторыі рамёстваў, гістарычнай геаграфіі, у тым ліку «Гербы беларускіх гарадоў» (1983), «Гарадзкая геральдыка Беларусі» (1989), «Наш сымбаль — Пагоня» (1993), «Геральдыка Беларусі» (2010), «Гербоўнік беларускіх гарадоў» (2015) ды інш.

На пачатку 1990-х Анатоль Цітоў уваходзіў у камісію Вярхоўнага Савету, якая распрацавала эталёны выкарыстаньня бел-чырвона-белага сьцяга.

Быў сябрам геральдычных таварыстваў Украіны, Польшчы, Расеі.

Разьвітаньне з Анатолем ЦІтовым адбудзецца 8 студзеня па адрасе Альшэўскага, 12 з 14-й да 15-й гадзіны. Пахаваюць навукоўца на Чыжоўскіх могілках.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG