Палата прадстаўнікоў у першым чытаньні ўхваліла законапраект «Аб афіцыйных геральдычных сымбалях». Падобнага закону дагэтуль няма нідзе на постсавецкай прасторы. Пра гістарычны герб «Пагоня» і нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг у законапраекце ня згадваецца.
«Дадзены праект распрацаваны ў Беларусі ўпершыню. Ён рэглямэнтуе сыстэму сучасных сымбаляў, якія адпавядаюць духу часу. Прыняцьце такога закону скіраванае на правядзеньне адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне стварэньня, заснаваньня, дзяржаўнай рэгістрацыі і выкарыстаньня афіцыйных геральдычных сымбаляў», — заявіў Уладзімер Адамушка, дырэктар дэпартамэнту па архівах і справаводзтву Міністэрства юстыцыі так абгрунтаваў дэпутатам неабходнасьць такога закону.
Такім чынам улады намагаюцца ўпарадкаваць гербы і сьцягі адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, сьцягі, эмблемы, штандары, нагрудныя і апазнавальныя знакі дзяржаўных органаў, грамадзкіх арганізацыяў, у тым ліку і палітычных партыяў, ды шмат чаго іншага. Каардынаваць адзіную дзяржаўную палітыку ў гэтай галіне будзе геральдычная прэзыдэнцкая рада.
Анатоль Цітоў — аўтар шэрагу кніг па геральдыцы непакоіцца, што такі закон афіцыйна замацуе за прэзыдэнцкай камісіяй усе правы на геральдыку: «Геральдыка, як гістарычная зьява існуе больш за тысячу гадоў. Беларуская геральдыка гадоў 800. А геральдычная камісія ў такім выглядзе з 2004 году. Дык хто ёй даў права аб’яўляць сябе манапалістам на ўсю геральдычную спадчыну?!».
Анатоль Цітоў кажа, што ў геральдыцы надзвычай патрэбная кампэтэнтнасьць: «Я выступаў супраць абласнога віцебскага герба. Ёсьць герб Віцебскага ваяводзтва. Ёсьць афіцыйны закон 1566 году — Статут Вялікага Княства Літоўскага, які зацьвярджае герб „Пагоня“. Выява гербу мянялася зь цягам часу.
І навошта было нядаўна прымаць новы герб? Яны праўда ўзялі герб „Пагоню“. Аля „зьляпілі“ — з розных выяваў „Пагоні“. І гэта прыклад легкадумнага стаўленьня да гістарычнай спадчыны».
Падчас абмеркаваньня законапраекту ніхто з дэпутатаў не задаў ніводнага пытаньня, ня выказаў уласнага стаўленьня да гістарычнай і сучаснай геральдыкі. У тэксьце законапраекту ёсьць артыкул 20, у якім запісана «Парушэньне заканадаўства аб афіцыйных геральдычных сымбалях цягне за сабой адказнасьць у адпаведнасьці з заканадаўчымі актамі». Гэта значыць, гістарычныя нацыянальныя сымбалі — бел-чырвона-белы сьцяг і герб Пагоня — па-ранейшаму застаюцца пад забаронай.
«Дадзены праект распрацаваны ў Беларусі ўпершыню. Ён рэглямэнтуе сыстэму сучасных сымбаляў, якія адпавядаюць духу часу. Прыняцьце такога закону скіраванае на правядзеньне адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне стварэньня, заснаваньня, дзяржаўнай рэгістрацыі і выкарыстаньня афіцыйных геральдычных сымбаляў», — заявіў Уладзімер Адамушка, дырэктар дэпартамэнту па архівах і справаводзтву Міністэрства юстыцыі так абгрунтаваў дэпутатам неабходнасьць такога закону.
Беларуская геральдыка гадоў 800. А геральдычная камісія ў такім выглядзе з 2004 году. Дык хто ёй даў права аб’яўляць сябе манапалістам на ўсю геральдычную спадчыну?!