Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэха «стужак КДБ» ва Ўкраіне, у Расеі і на Захадзе


Узарваны аўтамабіль Паўла Шарамета, Кіеў, 20 ліпеня 2016
Узарваны аўтамабіль Паўла Шарамета, Кіеў, 20 ліпеня 2016

Абнародаваньне інфармацыі аб плянах КДБ Беларусі забіць палітычных эмігрантаў — ці зробіць гэта Лукашэнку і яго паплечнікаў тэрарыстамі ў вачах Захаду? Якую палітычную ролю адыграюць «стужкі генэрала Зайцава» ва ўкраінскіх спрэчках наконт справы Паўла Шарамета?

Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць дырэктар украінскага Інстытуту сусьветнай палітыкі Яўген Магда і навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру Барыса Нямцова ў Празе, экспэрт міжнароднай ініцыятывы iSANS (The International Strategic Action Network for Security) Аляксандар Марозаў.

Магда

  • Мне гэтая сытуацыя нагадвае сытуацыю са зьнікненьнем апазыцыйнага ўкраінскага журналіста Георгія Гангадзэ
  • У сьнежні 2019 году прайшла гучная прэсавая канфэрэнцыя паліцэйскіх чыноўнікаў з удзелам прэзыдэнта, дзе былі прад’яўленыя абвінавачаньні Антоненку, Кузьменцы і Дугар
  • Ва ўкраінскім грамадзтве ёсьць вялікія сумневы наконт іх датычнасьці да забойства Шарамета
  • Заявы праваахоўных органаў Украіны, што «стужкі Зайцава» нічога справе Шарамета не даюць, выклікаюць зьдзіўленьне
  • У Беларусі зьяўленьне «стужак Зайцава» накладаецца на палітычны крызіс, які працягваецца, і зьяўляецца лягічным працягам прызнаньняў Юрыя Гараўскага ў сьнежні 2019 году
Яўген Магда
Яўген Магда
  • Гэта расейскі сцэнар, Масква бʼе па Лукашэнку і падвешвае Зяленскага, які сваім аўтарытэтам ухваліў абвінавачаньні на адрас Антоненкі, Кузьменкі і Дугар
  • Лукашэнка пару гадоў быў самым папулярным сярод украінцаў замежным лідэрам
  • Цяперашнія адносіны Беларусі і Ўкраіны найбольш яскрава характарызуе агляд на мяжы машыны ўкраінскага амбасадара
  • Украіне патрэбная праўда ў справе Шарамета

Марозаў

  • Такая інфармацыя не зьяўляецца нечым нечаканым для грамадзкай думкі Эўропы
  • Леташняя брутальнасьць беларускіх сілавікоў вярнула Эўропу да ўспамінаў пра перасьлед беларускіх апазыцыянэраў у мінулым
  • Пасьля скасаваньня санкцыяў у 2016 годзе становішча палітычных эмігрантаў зь Беларусі ў Эўропе рутынізавалася. 2020 год усё зьмяніў
  • Цяпер абмяркоўваецца ідэя міжнароднага трыбуналу па Беларусі
  • У Цэнтральнай Эўропе няма сумневаў, што лукашэнкаўскі КДБ мог плянаваць і ажыцьцяўляць падобныя крокі
  • Расьсьледаваньне справы Шарамета павінна атрымаць зараз новы імпульс
  • У Расеі многія павераць, што замахі і забойствы беларусаў сілавікамі маглі ажыцьцяўляцца
Аляксандар Марозаў
Аляксандар Марозаў
  • Так могуць думаць нават тыя, хто адмаўляе, што Пуцін атруціў Навальнага
  • У вачах Эўропы ўтвараецца альянс садыстаў і атручвальнікаў з расейскіх і беларускіх спэцслужбаў
  • Тут узьнікае кваліфікацыя «дзяржаўны тэрарызм»
  • Справа Скрыпалёў прывяла да кардынальнай зьмены стаўленьня ў Эўропе да пуцінскага рэжыму, гэта наступная фаза пасьля Данбасу
  • 2016 год, калі быў забіты Шарамет, — гэта зусім іншы кантэкст у Беларусі, чым у 2012 годзе.
  • 2012 год — гэта пік рэпрэсіяў пасьля выбараў 2010 году. Натуральна дапусьціць, што тады беларускія спэцслужбы маглі абмяркоўваць розныя варыянты рэпрэсіяў супраць апазыцыі, у тым ліку і за мяжой
  • 2016 год быў ці ня самы шчасьлівы ў жыцьці Лукашэнкі, ён мірыўся з Захадам і захоўваў добрыя стасункі з Усходам.
  • Нікога забіваць ён у гэты момант не плянаваў.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG