Пра гэта міністар адукацыі Ігар Карпенка заявіў у эфіры тэлеканалу СТВ.
Плятформу для дыстанцыйнай адукацыі школьнікаў пачнуць тэставаць з студзеня. Але яна не заменіць клясна-ўрочнай сыстэмы.
Карпенка таксама паведаміў, што ў міністэрстве зьмянілі Кодэкс аб адукацыі і ўжо перадалі яго ў Палату прадстаўнікоў. У прыватнасьці, кодэкс дазволіць хутка ўносіць зьмены ў праграму, калі адбываюцца новыя адкрыцьці ў навуцы. А тыпавы адукацыйны плян заменяць на пры́кладны.
Правілы прыёму ў ВНУ сёлета зьмяняць ня будуць, толькі пашыраць мэтавы набор.
З 1 чэрвеня з 5% да 20% павялічаць прэміяльны фонд для пэдагагічных работнікаў. Сёньня яны атрымліваюць каля 75% ад сярэдняга заробку. Да 2025 году гэты працэнт плянуюць давесьці да 100.