Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пажаданьне Беларусі ад Віктара Манаева: «Чакаю і зычу перамен»


Віктар Манаеў у ролі Караля Лір на сцэне Купалаўскага тэатру
Віктар Манаеў у ролі Караля Лір на сцэне Купалаўскага тэатру

Што пажадаць Беларусі ў 2021 годзе? Свабода сабрала пажаданьні ад вядомых людзей. Слова — народнаму артысту Беларусі Віктару Манаеву.

На пачатку восені ён звольніўся з большай часткай трупы з Купалаўскага тэатру на знак пратэсту супраць свавольства ўладаў, зьмены кіраўніцтва тэатру.

«Кожны чакае ад Новага году сваё. Хто чакае сваёй чаргі, хто чакае, калі пазбавіцца ад хваробы. Мы чакаем пасьля зімы вясны, каб было цёпла, каб было сьветла, мірна, утульна. Каб усё было зь любоўю, безь нянавісьці.

Прабачце за нефармат. Я супраць таго, што мы, акторы – «голас народу, душа народу». Я ня ведаю, чаго народ хоча. Народ жыве і жыве… 26 гадоў жыве пры гэтай уладзе, 70 гадоў жыў пры камуністах. Нам бы кожнаму ў сваіх уласных жаданьнях разабрацца – што нам карысна, што нам шкодна», – разважае Віктар Манаеў.

Што да сваіх асабістых адчуваньняў, аптымізм у яго ёсьць.

«Усё зьменіцца да лепшага. Нават калі вонкава гэта не зусім выглядае лепшым. Усім Бог кіруе, а ён ніколі нам некарыснае не пасылае: ні хваробы, ні кіраўніцтва. Вылечымся і ад хваробаў, і ад кіраўніцтва. Чакаю і зычу перамен», – дадае народны артыст Беларусі Віктар Манаеў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG