Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску зноў праблемы з вадой — пацярпеў Савецкі раён


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

У Савецкім раёне Менску 26 сьнежня пасьля паўдня жыхары пачалі скардзіцца на праблемы з якасьцю вады.

Для забесьпячэньня жыхароў чыстай вадой у некаторых кропках ужо стаяць цыстэрны. Паводле раённых чатаў у тэлеграме, іржавая вада ідзе з кранаў у дамах на вуліцах Багдановіча, Ламаносава, Бяды, Някрасава.

У дыспэтчарскай службе «Менскводаканалу» жыхарам, якія зьвярнуліся па тлумачэньні, распавялі аб збоі абсталяваньня на помпавай станцыі. Спэцыялісты заявілі, што асабліва пацярпеў Савецкі раён гораду. Работнікі прамываюць вадаправодныя трубы. Неўзабаве нармальнае водазабесьпячэньне мае аднавіцца.

У «Менсквадаканале» паведамілі, што разьлічваюць канчаткова вырашыць праблему да вечару сёньняшняга дня. Жыхароў папрасілі не панікаваць і папярэдзілі, што на некаторых вуліцах варта проста зьліць іржавую ваду, якая застаецца ў рэзэрвуарах, да зьяўленьня чыстай.

Цягам 2020 году ўлетку і ў канцы верасьня-пачатку кастрычніка ў Менску ўжо былі праблемы з вадой. У шэрагу раёнаў, у тым ліку Савецкім, людзі стаялі ў доўгіх чэргах ля цыстэрнаў з вадой, каб набраць яе для кватэраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG