Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цэнтры Менску зносяць вежу-глушылку, якую ў 1963-м ледзь не ўзарваў слухач Свабоды


Вежа-глушылка ўлетку 2018 году
Вежа-глушылка ўлетку 2018 году

Яе пабудавалі ў 1956 годзе і да 1990-х гадоў выкарыстоўвалі, каб глушыць сыгналы заходніх радыёстанцыяў, у тым ліку Радыё Свабода. 

Зносіць пачалі па абедзе 4 чэрвеня. Пачатак разбору заўважылі на «Онлайнеры» і тэлеграм-канале koko_by.

Паводле «Онлайнера», на вызваленай пляцоўцы паставяць нейкі будынак — магчыма, навучальнага цэнтру.

Пры канцы 2017 году пляцоўку зь вежай перадалі касьцёлу Сьвятога Роха, які месьціцца побач. Паводле пробашча касьцёла Юрыя Сянько, там мелася быць «месца адпачынку, малітвы і роздуму над сваім жыцьцём».

Ён быў упэўнены, што будоўлі там не магло быць, бо на гэтай тэрыторыі раней былі могілкі.

«Гэта стала адной з прычын, чаму іншыя інвэстары адмаўляліся ад гэтага пляцу. Апошняй адсюль сышла фэдэрацыя біятлёну».

Да 2018 году перад 9 траўня на вежы вывешвалі савецкі сьцяг — цягам двух дзясяткаў гадоў. Дырэктар прадпрыемства «Мачта», які падымаў на вежу сьцяг, расказваў, што раней распараджэньні наконт сьцяга прыходзілі зь міністэрстваў, пазьней — з гарвыканкаму.

23 жніўня 2020 году падчас уздыму пратэстаў у Беларусі на ёй зьявіўся бел-чырвона-белы сьцяг.

Як яе ледзь не ўзарвалі ў 60-х

У пачатку 1960-х вежу плянавалі ўзарваць трое маладых людзей, але іх арыштавалі і асудзілі на 8–10 гадоў. Пра Сяргея Ханжанкова, які адмовіўся пісаць прашэньне аб памілаваньні і правёў у зьняволеньні ўвесь тэрмін, мы ня раз пісалі.

«На зьмены нейкія пасьля свайго акту я не разьлічваў, проста хацеў абудзіць цікавасьць людзей да праблемы свабоды слова, дзяржаўнага ладу», — расказваў Свабодзе Сяргей Ханжанкоў.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG